«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: старонка Malanka Media ў Facebook і Instagram-акаўнт Кацярыны Ваданосавай

Кацярына Ваданосава. Фота: з асабістага архіва журналісткі

Міністэрства інфармацыі Беларусі 2 чэрвеня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У яго ўключылі Instagram-акаўнт з назвай kasia_vadanosava (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/kasia_vadanosava). Рашэнне прызнаць інтэрнэт-рэсурс «экстрэмісцкай інфармацыйнай парадукцыяй» прыняў 1 чэрвеня 2026 года суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы.

Гэта прыватная старонка Кацярыны Ваданосавай, блогеркі і тэлевядоўцы, спявачкі і даследчыцы гістарычнага касцюма, ён мае больш за 11 тысяч падпісчыкаў.

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі і старонку Malanka Media ў Facebook (ідэнтыфікатар
https://www.facebook.com/profile.php?id=61574840201437&locale=ru_RU). «Экстрэмісцкай інфармацыйнай парадукцыяй» 29 траўня 2026  года яе прызнаў суд горада Наваполацка.

Гэты інтэрнэт-рэсурс мае амаль 8 тысяч падпісчыкаў, ён афіляваны з  незалежным беларускім СМІ «Маланка Медыя», заснаваным у 2020 годзе. У лютым 2023 года рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі «Маланка Медиа» была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».

baj.media