
Пра тое, чаму развіццё беларускай і ўкраінскай нацый пайшло рознымі шляхамі, чым гэтыя шляхі адметныя і чаму нацыянальны інтарэс важна ўлічваць ў дзяржаўным будаўніцтве, „Еўрарадыё“ разважае разам з палітолагам, дырэктарам украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, экспертам iSANS Яўгенам Магдам.
Назіраючы за тым, што адбылося і працягвае адбывацца ва Украіне, беларусы мусяць рабіць свае высновы і разумець, што мова мае значэнне. Што без разумення і прыняцця сваёй ідэнтычнасці мы становімся лёгкай ахвярай для нашых ворагаў. Толькі ўсведамленне таго, што мы ў сваім нацыянальным і дзяржаўным будаўніцтве мусім кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі, даможа нам захаваць сябе і рухацца наперад. І мы гэта абавязкова зразумеем, і два нашыя народы будуць добрымі суседзямі адзін для аднаго, перакананы Яўген Магда.
