Беларускі фактар і Падляшша

Аляксандр Фрыдман

3-га чэрвеня Маршалак Падляшскага ваяводства выступіў з заявай пра неабходнасць асаблівага статусу для памежных рэгіёнаў Еўразвязу, якія сутыкаюцца з наступствамі геапалітычнай напружанасці з боку Беларусі. Такая заява прагучала на фоне запрашэння Польшчы да ўдзелу ў ключавых перамовах у Берліне перад самітам НАТА.

Палітолаг Аляксандр Фрыдман адзначае, што Падляшша ўсё больш разглядаецца як адзіная прастора бяспекі Еўрапейскага саюза і НАТА:

– Тэрыторыя Беларусі, беларускае войска для агрэсіі супраць Украіны можа быць выкарыстана. Для агрэсіі ці нейкіх правакацый супраць той ці іншай краіны НАТА, Польшчы або Літвы. Так што ў гэтым сэнсе Падляшша як памежны рэгіён таксама падтрымлівае асаблівую ўвагу. І я думаю, што гэты трэнд на пэўны час працягнецца.

Асобна эксперт звяртае ўвагу, што Беларусь застаецца найбліжэйшым саюзнікам Расеі і крыніцай патэнцыйных рызык эскалацыі на ўсходнім флангу НАТА, што непазбежна ўплывае на рашэнні ў Берліне і Бруселі ды на будучым саміце ў Анкары:

Уцягванне Беларусі ў вайну, больш актыўнага выкарыстання беларускай тэрыторыі. Украінскі бок звяртае сістэматычна на гэта ўвагу, што там ідзе падрыхтоўка, што можа нешта адбыцца з беларускага напрамку. Дзякуючы вось гэтай напружанай сітуацыі, Беларусь паступова зноў трапляе ў фокус увагі.

Саміт НАТА запланаваны на ліпень 2026 года ў Анкары (Турцыя). Напярэдадні яго чакаюцца дзве важныя падрыхтоўчыя сустрэчы: 12 чэрвеня ў Парыжы збяруцца міністры абароны краін «Еўрапейскай пяцёркі», а таксама ў Берліне пройдзе сустрэча лідараў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Польшчы, дзе будуць узгадняцца ключавыя пазіцыі перад самітам Альянсу.

racyja.com