Беларуская моладзь будзе стажыравацца ва Украіне

Канкрэтныя прапановы ўжо зараз, пра іх кажуць прадстаўнікі демсілаў. Развіваецца супрацоўніцтва з Украінай. Беларуская дэмакратычная супольнасць мае свае прапановы. Напрыклад, для моладзі і студэнтаў.

Анатоль Лябедзька

Як расказаў дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падчас мінулых перамоваў ва Украінскім парламенце, напрыклад, дамовіліся пра канкрэтнае: моладзевыя стажыроўкі.

– Дамовіліся, што мы пашукаем добрых маладых беларусаў, якіх можна будзе прапанаваць на стажыроўку ў дэпутацкую групу “За дэмакратычную Беларусь”. Хай яны там папрацуюць, паходзяць, паглядзяць, як працуе сапраўдны парламент. Гэта невялічкія такія дзеянні, але гэта дзеянні. Самае галоўнае, што ёсць вынік

Павел Баркоўскі

Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі прапануе таксама далей працаваць у напрамку студэнцтва. Беларусы ва Украіне могуць вучыцца, асабліва калі ў Беларусі ўскладняюцца ўмовы, напрыклад, уводзіцца прымусовае размеркаванне. Украіна можа стаць месцам для адукацыі:

– Я лічу асабіста, што Україна можа быць, па-першае, добрай пляцоўкай для навучання беларускіх студэнтаў па шэрагу спецыяльнасцяў. Нават пры ўсіх рызыках вайны і таго, што Україна знаходзіцца ў небяспечным становішчы, усё ж такі ўзровень камфорту навучання ва Украіне ён не супастаўна высокі для беларусаў. Нізкі культурны бар’ер, нізкі моўны бар’ер

Планы развіваюцца пасля візіту Святланы Ціханоўскай ва Украіну ў канцы траўня. Тады дамовіліся пра сістэмнае супрацоўніцтва паміж Кіевам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. У Кіеве адкрылі афіцыйную місію дэмакратычнай Беларусі ва Украіне ды з’явіўся спецыяльны прадстаўнік МЗС Украіны, які будзе займацца беларускімі справамі.

racyja.com