У Львове абмеркавалі магчымыя выпадкі дыскрымінацыі беларусаў

У Львове 8 чэрвеня адбыўся круглы стол па выніках маніторынгавага візіту адносна доступу грамадзян Беларусі да натарыяльных паслуг ва Украіне.

Фота з архіва Аляксея Францкевіча

Падчас абмеркавання ўдзельнікі прадставілі асноўныя высновы маніторынгу і магчымыя шляхі вырашэння выяўленых праблем.

Кажа кіраўнік грамадскага саюза «Білоруська спільнота України» Аляксей Францкевіч:

– Часта і сістэмна грамадзянам Беларусі адмаўляюць рабіць натарыяльны пераклад беларускіх пашпартоў. З беларускімі пашпартамі не садзяць у аўтобус, адмаўляюць у натарыяльных паслугах. Зробім разам з прадстаўніком Упаўнаважанага такую метадычку, у якой мы пашырым інфармацыю, што беларусам трэба рабіць, калі яны сутыкнуліся з падобнай праблемай.

Па выніках маніторынгу падрыхтаваны справаздачны дакумент, які будзе накіраваны Упаўнаважанаму Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітру Лубінцу.

Сустрэча прайшла ў офісе Прадстаўніка Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека ў Львоўскай вобласці.

racyja.com