Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне

Да 80‑годдзя пісьменніка рыхтуецца юбілейная вечарына.

«Праз месяц, 11 ліпеня, мне 80. Як бы юбілей. Ва ўсякім разе па пашпарце. Да гэтага як бы юбілею выдаюцца тры кнігі. Зборнік апавяданняў «Святая крыніца» (па-беларуску і па-польску), раман «Гэй Бэн Гіном» у перакладзе на польскую і драматычныя паэмы «Літвіны», якія напісаў я, каб яшчэ раз засведчыць наша права на спадчыну ВКЛ, адмовіць у якім сённяшнім беларусам спрабуюць не толькі нашы суседзі з усходу, але і з захаду.

Ва Уроцлаве, дзе я жыву і пішу тры апошнія гады, на пляцоўцы Ossolineum (Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы) рыхтуецца юбілейная вечарына. Мяркуецца, што на ёй будзе паказаная сцэна з драмы «Ягайла». Праблема ў акторах», — напісаў Уладзімір Някляеў у сваім фэйсбуку.

Ён публікуе сцэну з драмы і звяртаюся з пытаннем да знаўцаў-тэатралаў: хто ў гэтай сцэне мог бы сыграць Ягайлу і Ядзвігу?

nashaniva.com