Святлана Ціханоўская выступіла ў Бібліятэцы Вацлава Гавела ў Празе

Падчас візіту ў Прагу Святлана Ціханоўская выступіла ў Бібліятэцы Вацлава Гавела ў Празе. У публічнай дыскусіі і сустрэчы з беларускай лідаркай узялі ўдзел больш за 120 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, экспертнай супольнасці, грамадзянскай супольнасці і беларускай дыяспары.

Падчас размовы абмяркоўваліся палітычныя вязні ў Беларусі, адносіны паміж Беларуссю і Украінай, рэгіянальная бяспека, сітуацыя ўнутры краіны, а таксама падтрымка беларускай культуры і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні. Ціханоўская падзякавала Чэхіі за паслядоўную падтрымку беларусаў і заклікала на спыняць ціск на рэжым. 

Пасля дыскусіі адбылася сесія пытанняў і адказаў.

Святлана Ціханоўская:

«Сёння ў Беларусі за кратамі застаюцца больш за 800 палітвязняў. Іх віна толькі ў тым, што яны хацелі жыць у свабоднай краіне. Мы ўдзячныя ЗША за іх намаганні па вызваленні нашых людзей, і наша мэта — не толькі частковыя вызваленні, а поўнае спыненне рэпрэсіяў».

tsikhanouskaya.org