На чыгуначнай арт-станцыі ў Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На арт-станцыі “Дубулты” з 25 сакавіка працуе выстава “Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020”. Фота: Veronika Simoņenkova, facebook.com/artstationdubulti

Арт-станцыя «Дубулты» — гэта прастора сучаснага мастацтва ў Юрмале, якая працуе наўпрост на чыгуначнай станцыі. Учора ў гэтым незвычайным «месцы для лекцый, дыскусій, мерапрыемстваў і сустрэч з цягнікамі» адкрылася выстава пра супраціў беларусаў — «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020».

«Выстава прысвечана знаходлівасці беларускага народа, якая стала галоўнай зброяй у барацьбе з фальсіфікацыяй выбараў і гвалтам улады. [Выстава прысвечана] творчасці, з дапамогай якой пратэстуючыя на працягу многіх месяцаў спрабавалі вярнуць сабе базавыя правы і свабоды», — адначаецца ў апісанні да праекта, ініцыятарам якога выступіла аб’яднанне беларусаў Латвіі «Суполка».

Беларусаў Латвіі падтрымала каманда Арт-станцыі «Дубулты», і выніку супрацоўніцтва нарадзілся вялікае выставачнае выказванне — з працай куратараў.  Імі на праекце выступілі Інга Штэймане і Дзіяніс Давыдаў.

Так, на першым паверсе прасторы размешчаны «фотасведчанні тэрору, учыненага ўладай, мірных маршаў, якія сталі адказам на гвалт, і дваровых ініцыятываў, якія аб’ядналі людзей». Тут прадстаўлены работы Яўгена Ярчака, Яўгена Атцэцкага і іншых фатографаў, а таксама выстаўлены сцягі пратэсных раёнаў, пад якімі аб’ядноўваліся беларусы, якія жывуць па суседстве.

Другім паверх адданы пад плакаты Уладзіміра Цэслера, а таксама кераміку Ганны Мядзведзевай з прыватных калекцый і Даўгаўпілскага Арт-цэнтра імя Марка Роткі.

Выступленне Светы Бень на адкрыцці выставачнага праекта. Фота: Veronika Simoņenkova, facebook.com/artstationdubulti

Запланавана змястоўная падтрымліваючая праграма падзеі. А працягнецца праца праекта да 28 траўня.

Праект «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020» быў ажыццёўлены дзякуючы падтрымцы Юрмальскай думы і Фонда Дзяржаўнага Культурнага капіталу Латвіі.

Выстава працуе кожны дзень з 9.00 да 17.30. Уваход вольны.

Фота: Veronika Simoņenkova, facebook.com/artstationdubulti

Reform.by