Прапагандысты паказалі тэлесюжэт пра арыштаваных каліноўцаў

Васіль Верамейчык / АНТ

На тэлеканале АНТ 16 чэрвеня выйшаў прапагандысцкі сюжэт, у якім паказалі былых байцоў палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка і Максіма Ралько.

Верамейчык, асуджаны на 13 гадоў зняволення, адбывае тэрмін у Шклоўскай калоніі. Там ён працуе на лесапільні. На відэа бачна, што ён моцна пахудзеў.

Максім Ралько асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер яго з калоніі перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. У рэпартажы сказалі, што ён напісаў хадайніцтва аб памілаванні.

Максім Ралько / АНТ

euroradio.fm