
Дэйвіда Ўорда ўжо ў ліпені заменіць Ўільям Лонггэрст, які мае больш за 35 гадоў стажу на розных дыпламатычных пасадах.
Урад Вялікай Брытаніі паведаміў 16 чэрвеня, што Ўільям Лонггэрст станецца часовым павераным у справах Беларусі і прыступіць да працы ў брытанскай амбасадзе ў Менску ўжо праз два тыдні – у ліпені.
Апошнія два гады ён вывучаў расейскую мову ў Міністэрстве замежных справаў і ў справах Садружнасці і развіцця Вялікай Брытаніі (FCDO).
Новы кіраўнік брытанскай дыпламатычнай місіі мае больш за 35 гадоў досведу дыпламатычнай службы. Ягоная апошняя пасада – намеснік кіраўніка місіі ў амбасадзе Вялікай Брытаніі ў Швейцарыя, а таксама генеральны консул Злучанага Каралеўства ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйн.
Ўільям Джэсі Лонггэрст пачаў дыпламатычную службу ў Вялікай Брытаніі ў 1990 годзе і за гэты час працаваў амбасадарам у Камбоджы, Сербіі, Японіі, Паўднёвай Карэі, ЗША.
Цяперашні кіраўнік дыпламатычнай місіі Дэйвід Ўорд пераходзіць на іншую пасаду ў дыпламатычнай службе. Нагадаем, цяпер Вялікая Брытанія не мае амбасадара ў Беларусі, дзе пагоршыліся стасункі з усімі еўрапейскімі дзяржавамі: замест яго ў Беларусі працуе часовы павераны.
