Кацярына Баўрэ: глабалізацыя беларускай годнасці — такой бачу нашу ідэю

Кацярына Баўрэ / Еўрарадыё

Пра тое, чаму, адмаўляючыся ад сваёй беларускасці, сваёй тоеснасці, мы пазбаўляем будучыні сваіх дзяцей, чаму мець годнасць так важна ў сучасным свеце і чаму гэтая годнасць мусіць быць менавіта беларускай, “Еўрарадыё” разважае разам з прадстаўніцай Народнага консульства Беларусі ў Ніцы, юрысткай па міграцыйных пытаннях у Францыі Кацярынай Баўрэ.

Знайсці ў сабе сваю беларускасць — гэта не пра філасофію, а, найперш, пра волю, пра свабоду, пра годнасць. Пра будучыню. Калі мы не паважаем свае карані, калі мы не будуем сваю будучыню, будучыню сваёй краіны, з разлікам на стагоддзі наперад, то ў нас проста нічога не застанецца для нашых дзяцей. І мы мусім зрабіць усё, ад нас залежнае, каб гэтай будучыні нашы дзеці не былі пазбаўлены, перакананая Кацярына Баўрэ.

euroradio.fm