Павел Латушка: Рыхтуецца даклад па сітуацыі ў Беларусі для ПАРЕ

Павел Латушка

Размовы на камітэтах, сустрэчы з палітыкамі на палях ПАРЕ, але і кулуарныя размовы. Беларуская тэма на летняй сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, якая да 26 чэрвеня праходзіць у Страсбургу.

Беларускі палітык, сябра дэлегацыі дэмакратычных сіл Павел Латушка акрэсліў тон дыскусій на міжнароднай пляцоўцы, на што звяртаюць увагу зараз еўрапейскія палітыкі ў беларускай справе.

Кажа Павел Латушка:

– Я меў магчымасць выступіць на палітычным камітэце, чальцом якога я з’яўляюся. І там абмяркоўвалася пытанне падрыхтоўкі дакладу па сітуацыі ў Беларусі. Гэты даклад ужо фактычна падрыхтаваны, плануецца, што ён будзе прыняты на верснёўскай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Рыхтуе яго літоўскі парламентарый, з якім мы маем вельмі добрыя адносіны.

Сфакусіраваная ўвага на Беларусь, калі казаць аб выніках працы на палях Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Першапачатковае пытанне бяспекі у рэгіёне, а таксама транспамежных злачынстваў, – удакладняе палітык:

– Гэты даклад дасць аналіз унутранай сітуацыі ў Беларусі. Што адбываецца з рэпрэсіямі, палітыка рэжыму. Таксама будзе аналіз знешняй палітыкі Лукашэнкі, тых пагроз, якія ён стварае чальцам Рады Еўропы, перадусім, канешне, Украіне, але таксама і суседзям. Выступаючы ў падтрымку гэтага даклада, я таксама прывёў лічбы колькасці палітзняволеных у Беларусі, якія метады транснацыяльнага пераследу ажыццяўляе Лукашэнка.

Сёння, 25 чэрвеня, у ПАРЕ пачынаецца дыскусія над рэзалюцыяй аб стане беларускай культуры і рэпрэсіях у дачыненні да дзеячаў культуры. Сам Павел Латушка выступіць перад Камітэтам па культуры як сябра беларускай дэлегацыі, але і як былы міністр культуры Беларусі.

racyja.com