Ініцыятыва MALDZIS зладзіць у Варшаве 13 ліпеня MALDZIS-фэст. Сярод выступоўцаў – пісьменнікі, журналісты, тэатральныя дзеячы і іншыя. Сёлета падзея пройдзе другі раз у гісторыі.

Чым яна будзе выбітная, распавядае суарганізатар івэнту Рыгор Астапеня:
– Я думаю, год таму мы толькі распачыналі традыцыю, усё было ўпершыню. Цяпер мы, зразумела, расцем. Бо гэта нешта новае і сёння мы чакаем больш гасцей, больш за 15 чалавек, у тым ліку спадарыня Святлана Алексіевіч, Саша Філіпенка, Мікалай Халезін, Лявон Вольскі. То бок, мы расцем і колькасцю спікераў. І зразумела, расцем у тым, што большае памяшканне бярэм. Раней мы былі абмежаваныя памяшканнем, у гэтым годзе мы робім MALDZIS-фэст у варшаўскім Музеі сучаснага мастацтва.
Пачатак івэнту ў 17:00. Рэгістрацыя на сайце ініцыятыва пакуль яшчэ адкрытая.

