Беларуская спявачка Таццяна Грыневіч прыняла ўдзел у святкаванні Купалля ў грузінскім Батумі разам з беларускай дыяспарай.

Свята адбылося на беразе Чорнага мора і сабрала беларусаў, якія цяпер жывуць у Грузіі, але захоўваюць і перадаюць народныя традыцыі.
Кажа Таццяна Грыневіч:
– Сабраліся беларусы Батумі ў беларускім цэнтры «Аксяродак». Былі суседзі, я так разумею, грузіны. Дзівіліся глядзелі, усміхаліся. Тры дні купальскіх было ў нас. У першы дзень мы спявалі купальскія песні, развучвалі і спявалі. У аўторак быў спеўны сход і танцы. І ў трэці дзень – непасрэдна само Купалле.
У межах святкавання гучалі купальскія песні, адбываліся традыцыйныя абрады, а таксама нефармальныя сустрэчы ўдзельнікаў супольнасці. Арганізатары падкрэсліваюць, што такія імпрэзы дапамагаюць падтрымліваць культурную сувязь з Беларуссю нават удалечыні ад радзімы. Нагадаем, што купальскі сезон у беларускім народным календары традыцыйна завяршаецца 7 ліпеня.



racyja.com,
фота з архіву Таццяны Грыневіч
