Беларуская пенсіянерка судзіцца з польскім ZUS-am

Беларуская пенсіянерка Наталля, якая працуе ў Польшчы настаўніцай пачатковых класаў у беларускай школцы тры гады, вымушана судзіцца з польскім ZUS-am, які адмовіўся надаць Наталлі статус польскай пенсіянеркі. Гэты статус дапаможа выжыць, калі яна не зможа працаваць, гаворыць спадарыня Наталля:

– Вельмі хочацца, каб хутчэй закончылася гэтая справа, бо ўжо амаль тры гады я не маю пенсійнага забеспячэння ў Польшчы. 13-я і 14-я пенсіі і медычнае забеспячэнне будзе. Гэта вельмі важна. Асабліва медычнае забеспячэнне. Мне праз тыдзень будзе 66. І я не ведаю, колькі я яшчэ змагу працаваць, каб мець медычнае забеспячэнне.

Апошняе пасяджэнне працэса ў акруговым судзе Варшавы па справе Наталлі адбудзецца ў жніўні. Пры станоўчым рашэнні, на што спадзяюцца тыя, хто быў на працэсе, гэта будзе другая справа беларускіх пенсіянерак, выйграная ў судзе.

racyja.com