У Варшаве запрашаюць 13 ліпеня на MALDZIS-фэст беларускай культуры

У Варшаве ў музеі сучаснага мастацтва 13 ліпеня адбудзецца MALDZIS-фэст — падзея, якая збярэ беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, даследчыкаў і дзеячаў культуры.

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве

Арганізатары кажуць, што галоўнае пытанне фестывалю: «Пра што расказвае свету беларуская культура?».

Кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч адзначае: сёння беларусам важна не толькі захоўваць сваю культурную спадчыну, але і паказваць свету, чым можна ганарыцца:

– Гэта сюрпрыз. Таму пакуль гэта застаецца таямніцай. Мы абвесцім і пакажам гэтыя артэфакты як раз у межах фестывалю. Святлана Алексіевіч, Мікалай Халезін, Саша Філіпенка – гэта, па-сутнасці, нашыя галоўныя культурныя дыпламаты сённяшняй Беларусі. Людзі, якіх ведаюць замежнікі. Хацелася б даведацца, якія сэнсы ўкладаюцца ў беларускую культуру, які ў выніку паўстае вобраз Беларусі за мяжой.

MALDZIS-фэст пройдзе 13 ліпеня ў варшаўскім Музеі сучаснага мастацтва (MSN). Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя, колькасць месцаў абмежаваная.

Падрабязней тут.

racyja.com