
Ці сапраўды Сьвятланай Ціханоўскай нехта кіруе? Як выглядае праца яе офіса? Што вядома пра зьнікненьне Анжалікі Мельнікавай? Ці праўда, што офіс уплывае на гранты, і чаму Ціханоўская цяпер жыве ў Варшаве?
Пра гэта «Радыё Свабода» гаворыць са Станіславай Гліньнік — унучкай першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча і дарадцай Сьвятланы Ціханоўскай. Адно з самых адкрытых інтэрвію пра беларускія дэмакратычныя сілы за апошні час.

