У Музеі Вольнай Беларусі адбыўся вечар «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі»

Ён сабраў праваабаронцаў, журналістаў, пісьменнікаў і ўсіх, каму неабыякавыя свабода, чалавечая годнасць і будучыня Беларусі, паведамляе ПЦ „Вясна“ ў .сваім фэйсбуку

Госці імпрэзы наведалі выставу «Кропка ўваходу» і прынялі ўдзел у дыскусіі пра ролю слова і культуры ва ўмовах рэпрэсій, пра важнасць захавання памяці і падтрымкі тых, хто зазнаў пераслед.

У размове ўдзельнічалі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Ales Bialiatski, журналістка і былая палітзняволеная Кацярына Андрэева, а таксама старшыня Беларускі ПЭН / PEN Belarus Таццяна Нядбай. Мадэратаркай дыскусіі была Аліцыя Гэнсцінска.

facebook.com/spring96.org