Святар з Гродна эміграваў у Польшчу і аднаўляе тут царкву 

Святар Андрэй Наздрын звярнуўся з просьбай аб дапамозе і падтрымцы. У яго парафіі ў царкве ў Малешах пачынаюцца рамонтныя працы. Вядзецца рамонт даху і замена цэнтральнага купала разам з крыжам.

Таксама хочуць завяршыць вонкавыя працы пры царкве ў Браньску – у прыватнасці, працы пры калонах і алтарнай частцы храма.

“Наперадзе яшчэ шмат працы і значныя выдаткі. Таму звяртаемся да ўсіх людзей добрай волі з шчырай просьбай аб падтрымцы. Кожная, нават самая невялікая ахвяра, з’яўляецца для нас вялікай дапамогай і набліжае да завяршэння гэтых важных прац”, – пішуць у профіле царквы.

Царква ў Малешах

Нумар рахунку: 13 8063 0001 0040 0400 0345 0001

Царква ў Браньску

Нумар рахунку: 56 8063 0001 0040 0400 0345 0003

Андрэй Наздрын – клірык Гродзенскай епархіі БПЦ, былы настаяцель храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне на Альшанцы і царквы ў вёсцы Коматава. У Беларусі з ім праводзілі прафілактычныя гутаркі і штрафавалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.  

У канцы 2023 года ён з’ехаў з Беларусі ў Польшчу. Там жа і пачаў служыць у двух гарадках – у 50 км ад Беластоку. 

hrodna.life