
Камітэт бяспекі Рады міністраў Польшчы абмяркуе магчымую расейскую правакацыю з ужываннем украінскіх беспілотнікаў.
Расея «цяпер перахапіла вялікую колькасць украінскіх дронаў» і можа пачаць выкарыстоўваць іх як «правакацыйны элемент для заблытвання і змены сцяга», заявіў намеснік прэм’ер-міністра і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Владыслаў Касіняк-Камыш. Паводле чыноўніка, краіна мусіць быць гатовая да гэтага, перадае польскі рэсурс RMF24.
У аўторак, 21 ліпеня, пытанне пагрозаў з боку Расеі станецца адным з галоўных на паседжанні ўрадавага камітэту ў бяспецы. У фокусе ўвагі таксама ўзмацненне абароны ў кіберпрасторы і крытычна важнай інфраструктуры.
«Аб гэтым гавораць нашыя партнёры з краінаў Балтыі, Фінляндыі і Румыніі. Мы бачым, што гэтая пагроза датычыць усяго ўсходняга флангу NATO», – гаворыцца ў заяве міністра.
Ён адзначыў, што пагроза з боку Расеі па-ранейшаму застаецца «вельмі высокай», і дадаў, што «ніколі не ўводзіў бы стан супакаення» ў гэтай сферы.
«Расея крок за крокам паднімаецца па лесвіцы эскалацыі, у тым ліку ў онлайн-прасторы», – цытуе палітыка выданне.
Касіняк-Камыш дадаў, што толькі на мінулым тыдні Польшча і Швецыя тройчы скіроўвалі свае знішчальнікі для захопу расейскіх самалётаў над Балтыйскім морам.
«Мы ўвесь час сутыкаемся з правяраннямі ўстойлівасці нашых сістэмаў СПА, крытычнай інфраструктуры, асабліва ў галіне інтэрнэт-аперацыяў, перашкодаў GPS.
Затрыманні, якія праводзяцца або Агенцтвам унутранай бяспекі, або Службай вайсковай контрвыведкі, лепш за ўсё паказваюць, што Расея не мяняе сваёй тактыкі», – падкрэсліў польскі віцэ-прэмʼер.
