Вярхоўны суд РФ прызнаў «Кіберпартызан» «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Беларуская група хактывістаў «Кіберпартызаны», а таксама група Silent Crow прызнаныя Вярхоўным судом Расеі «экстрэмісцкімі арганізацыямі». На гэта звярнула ўвагу рэдакцыя @reformby.

«ВС Расеі пастанавіў адміністрацыйную пазоўную заяву аб прызнанні хакерскіх груповак “Кіберпартызаны BY” (“Кіберпартызаны”, Cyberpartizans) і Silent Crow (“Маўклівы крумкач”) экстрэмісцкімі арганізацыямі і забароне іх дзейнасці на тэрыторыі РФ задаволіць», — гаворыцца ў рашэнні суда.

Справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні. Паводле версіі расейскага боку, хакеры датычныя да кібератак на крытычную інфраструктуру і дзяржаўныя ўстановы РФ.

hpravy.org