Чарнагорыя плянуе адмяніць бязьвізавы рэжым для беларусаў з 31 кастрычніка

Чарнагорыя

У Менску ўжо распачаў працу афіцыйны візавы цэнтар Чарнагорыі.

Урад Чарнагорыі апублікаваў праект зьмяненьняў у пастанову аб візавым рэжыме. Згодна з дакумэнтам, грамадзяне Расеі і Беларусі да 31 кастрычніка 2026 года могуць заяжджаць у Чарнагорыю, ехаць транзытам і знаходзіцца ў краіне да 30 дзён «пры наяўнасьці сапраўднага праязнога дакумэнту». Пасьля гэтай даты для паездкі ў краіну расейцам і беларусам трэба будзе аформіць візу.

Праект зьмяненьняў, прапанаваных урадам Чарнагорыі, пакуль афіцыйна не зацьверджаны.

Краіна павінна цалкам прывесьці сваю візавую палітыку ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Эўразьвязу да канца трэцяга кварталу 2026 году.

Статус кандыдата на ўваходжаньне ў Эўразьвязу Чарнагорыя атрымала ў 2010 годзе. Яе называюць адным з галоўных прэтэндэнтаў на тое, каб стаць краінай, якая далучылася да ЭЗ пасьля ўступленьня Харватыі ў 2013 годзе. 22 красавіка амбасадары краін ЭЗ у Брусэлі ў сярэдзіне прынялі рашэньне аб пачатку распрацоўкі пагадненьня аб уступленьні Чарнагорыі ў Эўразьвяз.

Як атрымаць візу ў Чарнагорыю

У Беларусі адкрыўся афіцыйны візавы цэнтар Чарнагорыі, якім кіруе кампанія VFS Global.

Падаць дакумэнты на чарнагорскую візу можна ў Менску праз афіцыйны сайт VFS Global у Беларусі.

svaboda.org