«Ніву» цяпер можна набыць і падчас звычайных пакупак

Добрая навіна для чытачоў тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Свежыя нумары газеты цяпер можна знайсці ў сеткавых прадуктовых крамах Беластока. Такім чынам, набыць любімае беларускае выданне стала яшчэ прасцей: дастаткова зазірнуць у газетны стэнд падчас штодзённых пакупак.

Калі вы яшчэ не паспелі прачытаць новы выпуск, не прапусціце магчымасці ўзяць яго ў найбліжэйшай краме. У кожным выпуску актуальныя навіны, гісторыі, інтэрв’ю і матэрыялы пра жыццё беларускай супольнасці Падляшша і не толькі.

racyja.com