1 жніўня ў Кракаве пройдзе вялікі оўпэн-эйр “Летуцень”

1 жніўня ў Кракаве пройдзе вялікі оўпэн-эйр “Летуцень”. Гасцей чакае насычаная музычная праграма, фудкорты, спартыўная, псіхалагічная, дзіцячая і іншыя пляцоўкі.

Сваімі ўспамінамі з мінулага году падзяліліся выступоўцы галоўнай сцэны, удзельнікі гурта Biaz Nazvy:

– Я яшчэ, напрыклад, сустрэў свайго аднакласніка на гэтым фестывалі. Сустрэў яшчэ сваіх сяброў з Гародні. Вельмі файна было іх пабачыць. Пры іншых абставінах было б вельмі цяжка іх убачыць. Даехаць да Кракава, па-першае, а па-другое, так арганізавацца. Не толькі людзі з Кракава я бачыў, таксама шмат з іншых гарадоў, напрыклад, з Беластоку.

– З Беларусі нават я бачыў.

Сёлета на сцэну фэсту «Летуцень» выйдуць гурты Prypiac, Atesta, Разбітае Сэрца Пацана, Nochy, Сам Шазам і AP$ENT. Таксама будзе працаваць этна- і электронная пляцоўкі.

racyja.com