
2 жніўня ў цэнтры Варшавы ля помніка Каперніка беларусы сабраліся, каб падвесці вынікі працы перад 9 жніўня – чарговай гадавінай беларускай рэвалюцыі 2020 года. Людзі выказвалі свае меркаванні, дзяліліся набалелым, казалі на недахопы.
Выступоўцы шкадавалі, што расейскім правакатарам удалося арганізаваць канфлікт палякаў з украінцамі, гаварылася пра тое, што ўзмацніліся рэпрэсіі ў Беларусі. Прагучалі запрашэнні на сустрэчы, прысвечаныя 8 жніўня да 116-ай гадавіны з дня народзінаў Ларысы Геніюш і 9 жніўня – шостай гадавіне масавага выступу беларусаў супраць дыктатара Лукашэнкі.
Гаворыць Аляксей з Берасця:
– Дзякуй богу, што ў нас не было такіх праблемаў з Польшчай, што яны не могуць да гэтай пары памірыцца. І не трэба гэта раздзімаць.
Таццяна: Добра, што ёсць адкрыты мікрафон, можна сказаць усё, што ты хочаш сказаць, таму што ў Беларусі гэта рабіць нельга. Нам патрэбная воля.
Па завядзёнцы, акцыя завяршылася агульным фатаздымкам удзельнікаў.



