Пашыраецца кола парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь»

Пашыраецца кола груп «За дэмакратычную Беларусь»: у Малдове абнавіўся і перафарматаваўся склад дэпутацкай групы пасля выбараў летась. Юрыдычна пачне працаваць ў верасні. Паведаміў па выніках візіту у гэтую краіну – дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. Ён сустракаўся са спікерам парламента Ігарам Гросу і дэпутатамі будучай групы ў малдоўскім заканадаўчым органе.

Кажа Анатоль Лябедзька:

– Адбылася сустрэча са спікерам парламента Ігарам Гросу, які з’яўляецца, так сказаў бы, нашым паплечнікам і чалавекам, які моцна нас падтрымлівае ў парламенцкім вымярэнні. Сустрэліся таксама з касцяком групы, ужо можам сказаць, што яна дэ-факта створана. Ёсць там 6-7 параментарыяў, якія ўжо вызначыліся, што яны пойдуць у групу.

Падчас двухдзённага візіту закранамі і іншыя тэмы. Напрыклад, стварэнне ў Малдове пастаяннай экспертнай дыскусійнай пляцоўкі. Пра гэта размова вялася з Александру Тэнасе — былым старшынёй Канстытуцыйнага суда Малдовы, вядомым юрыстам і грамадскім дзеячам. Удакладняе Анатоль Лябедзька:

– Паспрабуем, пакуль гэта такая мара, жаданне, ставарыць такую стала дзейную беларуска-малдоўскую пляцоўку, каб на ёй абмяркоўваць нейкія важныя актуальныя пытанні. Бо выклікі падобныя. Напрыклад, нейтралітэт – як да яго адносіцца? Зараз гэтая праблема і для Малдовы, і для нас. Еўраінтэграцыя – гэта таксама тое, што мы можам абмяркоўваць. Зладзім нейкі супольны івент. Калі атрымаецца, то зробім гэтую пляцоўку стала дзейнай.

Падчас гэтага візіту таксама дыскутавалі пра ўплывы так званага «рускага міру» ў краінах на постсавецкай прасторы. Анатоль Лябедзька сустракаўся з беларускай дыяспарай.

racyja.com