
Музычны праект K6 Live прадаў на аўкцыёне эксклюзіўную касету – вынік свайго першага сезону. Атрыманыя грошы артысты накіравалі ўдзельніку гурта «Ковельскія Псы» Дзянісу, які цяпер знаходзіцца ў шпіталі.
Распавядаюць заснавальнікі праекта Антон Шніп і Стас Мурашка:
– Гэта касета была прыдуманая, як захаванне ўсяго таго, што мы паспелі запісаць за цэлы год, якое прымеркавана да дня нараджэння шоу.
– Гэта гучыць 90 мінут, там ёсць інтэрв’ю, з гумарам крыху, і ўсе калектывы, якія ўдзельнічалі. Гэта такі зборнік K6 першага сезону.
– Касеты зараз вельмі папулярныя, і гэта крафтавыя выданні, адзіная копія ў такім выглядзе.
– Гэта сведчыць пра тое, што кам’юніці расце, і ўсе адно аднаго падтрымліваюць.
Таксама праект K6 Live далучыўся да івэнту ў падтрымку Дзяніса. Падзея адбылася 3 жніўня ў варшаўскім клубе Beer Station Centrum.


