Валерый Кавалеўскі: “Чакаем, калі будзе наступны крок у вызваленні палітвязняў”

Перамовы ідуць і яны маюць свае асаблівасці. Не выключаюцца новыя візіты Коўла ў Менск для ўзгаднення наступных этапаў абмену.

Пра настроі і дыялогі ў ЗША расказвае Валерый Кавалеўскі – кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, які нядаўна вярнуўся з ЗША, дзе гэтыя пытанні закраналі.

-Былі кансультацыі, былі абмены інфармацыяй пра тое, што адбываецца. Самае галоўнае, што чакаем, калі будзе наступны крок у вызваленні палітвязняў. Тут было некалькі важных падзей, якія дазваляюць чакаць таго, што штосьці можа адбыцца, прынамсі, казаць, што працэс рухаецца наперад. Гэта зняцце санкцый з Bel-Kap-Steel і сустрэча Лукашэнкі з Валянцінам Рыбаковым, на якой яны падрабязна распавядалі пра тое, як ідзе перамоўны працэс паміж Беларуссю і ЗША і якія перспектывы ў гэтага. Але тое, што Лукашэнка гэта зрабіў, ён зрабіў досыць дэманстратыўна.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка прымаў з дакладам сталага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова ў апошнія дні ліпеня. Тады ён сказаў, што “дынаміка і перспектывы адносінаў нядрэнныя”. Чаму працэс тармазіўся? Па розных ацэнак у Менску ёсць супраціўленне сілавікоў, а ў Вашынгтоне таксама багата іншых праблем.

racyja.com