Паэт і бард Макс Шчур праз 20 гадоў рэканструяваў і выдаў свае песні

На стрымінгавых платформах пабачыў свет альбом сольнага праекту Макса Шчура «Паддашша» пад назвай «20+ запісаў, якім 20+ гадоў».
 
У альбом увайшлі акустычныя версіі песень аўтара, запісаныя ў 2005 годзе ў хатніх умовах і рэканструяваныя з дапамогай ШІ. Гучанне песень (2 гітары + голас), тым не менш, захавала аўтэнтычную атмасферу кватэрніку з канца 1990-х.

Песні ўпарадкаваныя храналагічна паводле часу іхнага напісання, ад найстарэйшай (прыдуманай яшчэ ў Менску) да найноўшай.

Жанр песень сам аўтар азначае як «кухонна-інтэрнацкі андэграўнд», часам як акустычны панк-фолк. Альбом спалучае DIY-эстэтыку з эмацыйнасцю і гумарам.

Асноўныя тэмы альбому — каханне, эміграцыя і валацужны лад жыцця. Многія тэксты, напісаныя збольшага ў 1999-2001 гг., не страцілі сваёй актуальнасці да сённяшняга дня.

Характэрныя трэкі:

Вандроўнік Драздовіч
Вецер неадтуль
Абуджальная
Развітанне з радзімай
Ваўкалака

Слухайце альбом на:

Youtube Music

Spotify

Apple Music

Amazon Music

Tidal

Deezer

…і яшчэ на 20+ стрымінгавых плятформах — шукайце «Паддашша».

Дагэтуль асобныя песні выходзілі ў кампіляцыі «Барды Свабоды» або выкладаліся аўтарам на YouTube у live-версіях.

Выдавецкая ініцыятыва SayBeat