
31‑гадовага абаронцу малдоўскага «Зімбру» шукаюць у Віцебскай вобласці па крымінальнай справе. У вышук яго дадалі 7 ліпеня, піша «Трыбуна».
Раней Мікалай трапіў у «чорны спіс» міністра спорту Сяргея Кавальчука праз крытыку ўладаў і асуджэнне вайны ва Украіне, якім негалосна забаронены выступ у Беларусі.
У 2025‑м Золатаў заявіў, што «шчыра раскайваецца» за ранейшыя словы.
У васьмі матчах чэмпіянату Малдовы сёлета Золатаў забіў 1 мяч. У складзе зборнай Беларусі правёў 14 гульняў.
Таксама ў вышук МУС трапіў і экс-галкіпер зборнай Генадзь Туміловіч, які знішчальна крытыкуе сітуацыю ў беларускім футболе.
