Яўген Гуцалаў: прасоўвайце беларушчыну і ганарыцеся сваім — мая ідэя

Яўген Гуцалаў / Еўрарадыё

Пра тое, чаму, паважаючы чужое, нельга забывацца пра сваё, як знайсці сваю беларускасць і ці сапраўды беларуская ідэнтычнасць у “знятым абутку і мірным пратэсце”, «Еўрарадыё» разважае разам з падарожнікам, ютуб-блогерам Яўгенам Гуцалавым.

2020 год выразна прадэмастраваў разуменне нацыяй сваёй ідэнтычнасці і прыняццё гэтай ідэнтычнасці. У той жа самы час беларусы прадэманстравалі і працягваюць дэманстраваць гатоўнасць узяць на сябе адказнасць і за свае дзеянні, і за свой дом, і за сваю краіну. І гэта разуменне дапаможа нам у будучым не толькі аб’яднаць разкіданую нацыю, але і адбудаваць сваю краіну, перакананы Яўген Гуцалаў.

euroradio.fm