У Варшаве 22 верасня, пачаўся двухдзённы “Мінскі форум”. На старце гасцей івэнту чакала вялікая адкрытая гутарка пра Аляксандра Мілінкевіча і разважанні пра тое, як яго ідэі і падыходы могуць адлюстравацца ў сучаснай сітуацыі ў Беларусі і вакол яе.

Уражаннямі ад першага дня падзеі падзялілася намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, праваабаронца і гендарная экспертка Юлія Міцкевіч:
– Першыя эмоцыі, канешне, звязаныя з тым, што мы пачынаем з таго, як успамінаем Аляксандра Мілінкевіча – вельмі выбітнага і выдатнага палітыка і грамадскага дзеяча. Я вось шмат усяго ведала пра яго, таму што мы былі асабіста знаёмыя, але зараз іншыя новыя дэталі. І гэта, канешне, вельмі добра, таму што гэта пра нашу пераемнасць – згадваць заўсёды тых, хто ўнёс свой такі вялікі ўнёсак у развіццё дэмакратычнай палітыкі, дэмакратычнай супольнасці і ніколі пра гэта не забывацца. І я вельмі рада, што Мінскі форум пачынаецца менавіта з гэтага.
Сярод гасцей івэнту была Стася Гліннік, Павел Баркоўскі, Ірына Сідорская і іншыя палітычныя, грамадскія і культурныя дзеячы.



23 верасня “Мінскі Форум“ працягнуўся. Адным з выступоўцаў першай панэлі быў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Сярод выстоўцаў – Арцём Брухан, Маргарыта Ворыхава, Юлія Міцкевіч ды іншыя.

Паводзячы вынікі размовы, ён адзначыў:
-“Люблінскі трохкутнік” перафарматаваць у “Люблінскі квадрат”. Я думаю, што гэта галоўная выснова, якую можна зрабіць з гэтай панэлі. Абапіраючыся на сустрэчу з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам, якая адбылася ў траўні бягучага года ў Кіеве, тады падчас перамоваў ён запрасіў дэмакратычныя сілы Беларусі далучыцца да Люблінскага фармата. Для нас вельмі важным з’яўляецца атрымаць згоду Польшчы і Літвы, каб беларускія дэмакратычныя сілы маглі далучыцца да палітычнага, грамадскага, культурнага дыялогу, дыялогу ў сферы бяспекі, эканомікі ў рамках Люблінскага фармату.
Нагадаем, арганізатарам сустрэчы выступіла Нямецка-беларускае таварыства пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі, Фонду Маршала ЗША і Фонду нямецка-польскага супрацоўніцтва.



