Беларускі вырай, русалкі, ваўкалакі і папараць-кветка: як звязаны магія і навука, тлумачаць у падкасце «Міфічная Беларусь»

Чаму беларусы не забівалі цмокаў і вужоў? Як птушкі чытаюць неба і чаму гэты шлях знікае? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў новых падкастах ад праекта «Міфічная Беларусь».

Уладар вады. Чаму беларусы не забівалі цмокаў і вужоў

Лукомскі цмок піў ваду з возера і прыносіў дождж, а калі маланка забіла яго, пачаўся патоп. І хто яго ведае, ці была гэта пачвара, ці захавальнік прыроднай раўнавагі.

Дарога ў Вырай. Як птушкі чытаюць неба і чаму гэты шлях знікае

Беларусы верылі, што душа памерлага можа вярнуцца птушкай, а Млечны Шлях называлі Птушынай дарогай, выкладзенай Богам да Выраю. І хто яго ведае, дзе заканчваецца міф і пачынаецца навука: птушкі сапраўды арыентуюцца па зорках, Сонцы і магнітным полі Зямлі, а шлях да цёплых краёў знаходзяць нават тыя, хто ляціць упершыню.

«Міфічная Беларусь» — гэта этнаграфічна-экалагічны падкаст, які распавядае пра традыцыйнае стаўленне беларусаў да прыроды, старажытныя вераванні, магію і народны фальклор. Праект спалучае ў сабе культурную спадчыну і сучасны экалагічны погляд на тое, як нашы продкі суіснавалі з навакольным асяроддзем.

budzma.org