
Пра аднаўленне сайта гісторыка Леаніда Маракова, на якім размешчаны бяіграфіі тысячы рэпрэсаваных дзеячаў Беларусі, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук Сяргей Будкін.
«Сябры, дзялюся прыемнай навіной.
Сайт Леаніда Маракова, які знік тры гады таму, актуалізаваны і адноўлены. Па адрасе marakou.com даступныя ўкладзеныя ім даведнікі, а таксама аўтарская проза Леаніда і паэзія яго роднага дзядзькі Валерыя Маракова, расстралянага ў чорную ноч 29 кастрычніка 1937 года.
Гэта стала магчымым дзякуючы Клубу беларускіх мецэнатаў і асабіста Івану Бахціну. Асобная падзяка Змітру, сыну Леаніда, з дазволу якога была праведзена гэтая праца.
Гэта падзея. Вяртаецца цэлы пласт беларускай гістарычнай памяці», — напісаў Сяргей Будкін.
