Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы

Пасля абвяшчэння імя пераможцы ўсе прысутныя ўсталі з крэслаў і доўга апладзіравалі стоячы.

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» паводле прэстыжнай польскай прэміі «Залаты лаўр» Узнагароду яму ўручыў беларускі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, піша Радыё Свабода.

Пасля абвяшчэння імя пераможцы ўсе прысутныя ўсталі з крэслаў і доўга апладзіравалі стоячы.

У сваёй прамове Андрэй Пачобут падкрэсліў, што не лічыць сябе героем. Сапраўднымі героямі ён назваў звычайных людзей у Беларусі, перадусім актывістаў Саюза палякаў, якія працягвалі сваю дзейнасць, нягледзячы на пераслед.

Паводле Пачобута, кожная ўзнагарода для яго — магчымасць нагадаць пра гэтых людзей.

Цырымонія адбылася 20 кастрычніка ў Варшаве. «Залаты лаўр Super Biznesu» — штогадовая польская прэмія, якую з 2014 года прысуджаюць за дасягненні і ўклад у развіццё эканомікі і грамадскага жыцця Польшчы. Сярод лаўрэатаў мінулых гадоў быў і сам Алесь Бяляцкі, якога адзначылі ў намінацыі «Асоба года» ў 2023 годзе.

nashaniva.com