Кнігу пра Усебеларускі з’езд 1917 года прызналі экстрэмісцкай

Усебеларускі з’езд прайшоў у Мінску ў снежні 1917 года ў будынку Купалаўскага тэатра

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У «чорны спіс» унесеныя дзве кнігі.

Экстрэмісцкай прызналі кнігу Станіслава Рудовіча і Валера Герасімава «Іх звала Беларусь святая: Да 100‑годдзя Усебеларускага з’езда 1917 года», што выйшла ў Мінску ў 2017 годзе.

Таксама экстрэмісцскай прызнана кніга Івана Анташкевіча «Беларусь. Воспоминания о будущем или зов перемен».

nashaniva.com