Свята беларускай песні у Беластоку

25 лютага ў Падляшскай філармоніі ў Беластоку прайшоў гала-канцэрт фестывалю „Беларуская песня – 2023”, які ўжо 30-ты раз быў арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам.

На сцэне выступілі пераможцы цэнтральнага адбору – каля трыццаці калектываў, хароў, дуэтаў, трыа і салістаў з каля 400 выканаўчых адзінак, якія сёлета прыступілі да конкурсу ў рамках раённых элімінацый (у Бельску-Падляшскім, Сямятычах, Гайнаўцы і Беластоку).

Як спецыяльны госць выступіў танцавальны калектыў „Падляшскі вянок” Аб’яднання АБ-БА ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, які дзейнічае ў Беластоку з 2015 года і налічвае 53 удзельнікаў ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў (вучняў або выпускнікоў Пачатковай школы н-р 4 у Беластоку). У „ваенным рэжыме” арганізатары не маюць магчымасці запрашаць так як раней зорак эстрады і фольку з Рэспублікі Беларусь.

czasopis.pl,
фота Міры Лукшы