«Разве тут». Гурт «Разбітае сэрца пацана» выпусціў міні-альбом

«ЕР гурта РСП «Разве тут» — гэта творчая рэфлексія на то, што з намі адбылося за апошнія 2-3 гады», — напісалі музыкі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Пра нашу знешнюю і ўнутраную эміграцыю. Пра перамяшчэнне ў прасторы. Пра змену ладу жыцця. Пра тое, што блізка шмат каму з Беларусі, калі людзі вымушаны ратаваць сваі сем’і ад рэжыму і вайны.

ЕР складаецца з 4 песен. Гэта вынік нашага супрацоўніцтва з Ярыкам Таміла @riktomito, гукарэж Naviband @naviband, удзельнікам гурта Панска моц, праекту «Stazhery». Гэта спроба загучаць па-новаму. Больш сінтоў, больш электронна», — напісалі музыкі.

budzma.org