Кніга Алеся Бяляцкага адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганне за праўду.
Гэта здарылася! Кніга (пра) Алеся Бяляцкага надрукаваная і паедзе ў Осла на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, паведамляе «Беларускі ПЭН».
«Кніга паказвае зараджэнне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць.
У выданні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама зьмяшчае выказваньні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог з ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасьць сказаць яму “дзякуй”».
У кнізе 240 старонак, надрукаваная ў цвёрдай і мяккай вокладках, выдадзеная Беларускім ПЭНам і выдавецтвам «Полацкія лабірынты».