Анджэй Дуда: Бітва за свабодную Беларусь працягваецца

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што яго краіна хоча межаваць са свабоднай і незалежнай Беларуссю, паведамляе «Позірк».

«Мы падтрымліваем і будзем падтрымліваць вас у вяртанні свабоднай, суверэннай, незалежнай радзімы. Але пакуль гэтага не здарыцца, заўсёды будзем рады вас бачыць у нас», — заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай і беларускай грамадскасцю.

Польскі прэзідэнт падкрэсліў, што «бітва [за свабодную Беларусь] працягваецца». «І ў нас, палякаў, якія маюць свой гістарычны досвед, ёсць глыбокая вера ў тое, што яна скончыцца перамогай беларусаў — тых сапраўдных, якія хочуць [мець] свабодную суверэнную дзяржаву», — падкрэсліў лідар Польшчы.

Дуда выказаў надзею, што ў будучыні на польска-беларускай мяжы «не будзе ніякай сцяны».

novychas.online