Памёр фалькларыст і музыкант Сцяпан Копа

Памёр збіральнік спеўнай і музычнай спадчыны беларусаў Падляшша, фалькларыст, музыкант і аніматар культуры Сцяпан Копа. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў журналіст Зміцер Косцін.

Сцяпану Копу было 78 год.

Развітанне і паніхіда пройшлі 12 красавіка ў беластоцкай царкве Св. Юр’я.

Сцяпана Копу пахаваюць на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку.

budzma.org