Аповесць Андрэя Федарэнкі «У Крыме» цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла аповесць Андрэя Федарэнкі «У Крыме» на kamunikat.org.

Пасля ўсіх падзеяў, што адбыліся пасля 2014 году, гісторыя Андрэя Федарэнкі пра Крым слухаецца асабліва шчымліва. Крым даваенны, Крым курортны. Паўвостраў, дзе так лёгка завязваецца курортны раман. Нават, калі Вы — закаранелы халасцяк. Аксамітны бераг, на якім усе праблемы засталіся, быццам бы, за паўночным гарызонтам. Кавалак зямнога раю, дзе так хочацца паверыць, што наперадзе будзе толькі лепш…

Паслухаць можна тут.

budzma.org