Андрэй Хадановіч атрымаў Медаль Падзякі Еўрапейскага Цэнтру Салідарнасці

Уручэнне ўзнагароды беларускаму паэту і літаратуразнаўцу адбылося ў Гданьску, паведамляе Беларускі ПЭН.

Медаль уручаецца людзям, якія спрычыніліся да аднаўлення вольнай Польшчы — выбітным інтэлектуалам, дысідэнтам, палітыкам, журналістам, творцам. Медалём Падзякі таксама ўганароўваюцца тыя, хто ў духу ідэалаў Салідарнасці абараняюць ўсеагульныя правы чалавека, прасоўваюць ідэі Салідарнасці, працуюць на карысць паразумення паміж народамі, адстойваюць маральныя и сацыяльныя каштоўнасці.

budzma.org