Пра гэта паведамляецца на стронцы праекта «Кніжны воз» у Фэйсбуку.
«Надзвычайны дзень народзінаў» — цалкам незвычайная кніга. Гэта лімітаванае выданне: вы не знойдзеце яго ў кнігарнях. Але не варта пераймацца: ужо зараз вы можаце паслухаць навінку <…>.
А таксама хутка кніга з’явіцца ў кавярнях Берасця — можна будзе памацаць папяровае выданне і палюбавацца на цудоўныя ілюстрацыі Вольгі Данілюк», — напісана на старонцы праекта «Кніжны воз».
Пра што казка:
«Як быць, калі табе зусім не хочацца святкаваць дзень народзінаў? Лубіна, звычайная сямідзесяцігадовая прынцэса, выдатна ведае адказ на гэтае пытанне. Апошнімі гадамі яна катэгарычна адмаўлялася прысутнічаць на ўрачыстасцях, сустракаць фанабэрыстых госцікаў і прымаць ад іх падарункі. Так бы працягвалася і надалей, але ў гэтым годзе ў каралеўскім замку з’яўляецца новая пакаёўка — бойкая і непасрэдная Мая, якая пастанаўляе любымі шляхамі прымусіць прынцэсу палюбіць уласнае свята. І ёй удаецца — праўда, не зусім такім чынам, як Мая таго чакала …».
Чытае Аксана Машара.