Аўдыяпраект «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» цяпер можна паслухаць на «Кніжным возе»

Пра гэта паведамляецца на стронцы праекта «Кніжны воз» у Фэйсбуку.

«Нешта здарылася! На сонцы нешта здарылася, нейкае падвышэнне сонечнай актыўнасці. І заглянула сонца ў іхняе ваконца.

«Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» — гэта аўдыёпраект парталу TuzinFM, які складаецца з 12 казак Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых беларускіх асобаў.

Напраўду зорны склад — народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, акторка Ганна Хітрык, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, спевакі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш.

Кніга Сяргея Вітушкі выйшла ў 2011 годзе ў аздабленні Міхала Анемпадыстава.

Ідэя аўдыёпрацягу праекту належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму. Прэм’ера адбылася ў 2012 годзе на хвалях Б*лар*ск*га Р*ды* Р*цыя».

Паслухаць можна тут.

budzma.org