«Побач». Выйшла паэтычна-графічная кніга паэткі Насты Кудасавай і мастачкі Святланы Дземідовіч

Пра выхад кнігі паведаміла Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Нават не верыцца. Але гэта сапраўды тысяча асобнікаў маёй самай доўгачаканай кнігі. Надрукаваная імпрынтам Skarynyčy . Яна вялікая і прыгожая, з малюнкамі Sviatlana Sofia Dzemidovich. Калі вам надакучыць чытаць мае вершы, можна будзе любавацца кнігай як альбомам класнай графікі, тая ўжо дакладна не надакучыць, — такі быў мой падступны план. 

Першымі набыць кнігу змогуць жыхары майго любімага Беластока <…>.

У гэтыя выхадныя кніга будзе прадстаўлена на стэндзе незалежных беларускіх выдаўцоў на кірмашы ў Беластоку які пройдзе з 21.04 па 23.04 (на гарадскім стадыёне, працуе з 10-й да 18-й гадзіны). Прыходзьце! Калі ў Беластоку не раскупяць увесь наклад, то потым пасля выставы кніга будзе даступная ў Варшаве, а таксама поштай па ўсім свеце. У Беларусі — з 1.05.2023», — напісала Наста Кудасава.

budzma.org