Першай кнігай Стывена Кінга па-беларуску стане раман «Ззянне»

Некалькі дзён таму выдавец Андрэй Янушкевіч паведаміў, што яго выдавецтва атрымала права выдаваць кнігі Стывена Кінга па-беларуску.

«Першай кнігай Стывенам Кінга па-беларуску стане раман «Ззянне» (The Shining). Плануем выдаць у снежні 2023 года. Перакладчыца — Наста Карнацкая, пры ўдзеле Сяргея Матыркі.

Папяровая выданне ў цвёрдай вокладцы, электронная кніга, аўдыёкніга», — напісана на старонцы выдавецтва ў Інстаграм.

budzma.org