Уласны цмок задоўга да «Гульні тронаў», пагроза рускага свету і міфалогія Беларусі: Шляхціц Завальня. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Ці існуе беларускае фэнтэзі? Безумоўна! Ян Баршчэўскі ў сваёй кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» першым, на зайздрасць Дайенерыс Таргарыен, расказвае пра спосабы, як зрабіцца маці ці бацькам цмокаў, а таксама распавядае, як дыхаць пад вадой без жабраў і ператварыцца ў ваўкалака. Андрэй Хадановіч на сваім ютуб-канале распавядае пра галоўны твор у жыцці знакамітага беларускага пісьменніка Яна Баршчэўскага.

У новым выпуску даведаецеся:

  • як цудоўным чынам знайшлася надмагільная пліта Яна Баршчэўскага;
  • ці пісаў аўтар па-беларуску;
  • як Ян Баршчэўскі пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам;
  • ці ёсць паралелі паміж Белай Сарокай у творы Баршчэўскага і Кацярынай ІІ;
  • чаму пісьменнік быў чужым як для Расійскай імперыі, так і для савецкіх уладаў;
  • як Уладзімір Караткевіч спрабаваў «рэабілітаваць» Яна Баршчэўскага;
  • чаму твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» уваходзіць у топ-10 беларускіх кніг.

budzma.org