Выйшла на паперы кніга Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі»

Фота: Vesna Books/Выдавецтва Вясна

«Vesna Books/Выдавецтва Вясна» выпусціла сваю сямнаццатую кнігу, «дзея якой сама просіцца на сцэну або на экран».

«Вось, як мы і абяцалі — наша навінка, сямнаццатая кніга нашага выдавецтва. «Плошча Перамогі» Альгерда Бахарэвіча — кніга, дзея якой сама просіцца на сцэну або на экран. Купалаўцы ўжо заявілі, што паставяць паводле яе спектакль. А пакуль што можна пачытаць — і ўявіць сабе спектакль або і фільм у сваёй галаве, — паведамляецца на старонцы «Vesna Books/Выдавецтва Вясна» у Facebook. — Кніга ўжо выходзіла ў электронным фармаце, але нам падалося, што яна вартая таго, каб яе можна было патрымаць у руках, панюхаць свежую друкарскую фарбу, паставіць ў добрае месца на паліцы. Неўзабаве — ва ўсіх нашых традыцыйных месцах продажу. Каму хочацца чым найхутчэй — пішыце: vesnav@seznam.cz».

Альгерд Бахарэвіч піша«Плошча Перамогі» выйшла на паперы! Гэта неверагодна, але факт. (…) Прыгожая атрымалася кніжка, за што я шчыра дзякую маім дарагім праскім выдаўцам. «Плошчу Перамогі» я напісаў увесну 2021-га ў Грацы, неўзабаве яна з’явілася ў электроннай версіі, на яе выйшла нямала, з увагі на становішча, добрых водгукаў».

budzma.org