Беларускі акардэаніст і музыка-эксперыментар Ягор Забелаў запрасіў на свае канцэрты ў Польшчы, паведамляе reform.by.
“Сябры! Анансую свае бліжэйшыя канцэрты! Згеж, Варшава (невялічкі акустычны сэт) і Кракаў. Заходзьце пабачыцца самі і з сябрамі”, – напісаў музыка у Фэйсбуку.
- 12 мая: Згеж – Klub AgRafKa
- 21 мая: Варшава – Kościół św. Aleksandra
- 2 чэрвеня: Кракаў – Stakkato, Art Space
Ягор Забелаў – кампазітар, аўтар музыкі да фільмаў і тэатральных пастановак і адзін з самых унікальных акардэаністаў Усходняй Еўропы.
У цяперашні час музыка жыве і творыць у Гданьску.